Фонд падтрымкі ветэранаў

БЕЛАРУС БЕЛАРУСУ БЕЛАРУС

Хто мы

Фонд Асацыяцыі Беларускіх Ветэранаў — няўрадавая некамерцыйная гуманітарная арганізацыя, заснаваная 14 красавіка 2023 года былымі беларускімі добраахвотнікамі. Кіраўнік — Павел Мар’еўскі.

Наша місія

Стварэнне ўстойлівай сістэмы падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў, ветэранаў вайны ва Украіне і сем’яў загінулых Герояў. Фонд імкнецца садзейнічаць сацыяльнай адаптацыі, медыцынскаму і псіхалагічнаму аднаўленню ветэранаў, фарміраванню пазітыўнага грамадскага вобраза беларускага добраахвотніка і захаванню памяці пра загінулых.

Галоўная мэта

Арганізацыя сістэмнай гуманітарнай дапамогі беларускім ветэранам і іх сем’ям у краінах знаходжання, прасоўванне іх правоў і інтарэсаў, а таксама інтэграцыя ў еўрапейскае грамадства на аснове прынцыпаў годнасці, узаемадапамогі і памяці.

Нашы дасягненні

  • Арганізацыя калядных падарункаў дзецям ветэранаў і загінулых Герояў.
  • Фінансаванне псіхалагічнай падтрымкі ветэранаў і сем’яў загінулых.
  • Правядзенне выставы «Незвычайныя Героі», прысвечанай беларускім добраахвотнікам.
  • Прадуктовыя наборы ветэранам у цяжкай жыццёвай сітуацыі.
  • Часовае пражыванне ветэранаў і іх сем’яў у шэлтары.
  • Арганізацыя курсаў павышэння кваліфікацыі (у тым ліку ў IT-сферы).
  • Дапамога ў працаўладкаванні праз беларускія бізнесы ў Польшчы.
  • Візавая і рэабілітацыйная падтрымка сем’яў загінулых.
  • Лабіраванне інтарэсаў ветэранаў праз дэмакратычныя структуры і міжнародных партнёраў.
Pavel Maryeuski — Кіраўніцтва фонду

Кіраўніцтва фонду

Павел Мар’еўскі — старшыня праўлення Фонду Асацыяцыі Беларускіх Ветэранаў. У пачатку сакавіка 2022 года ўступіў у шэрагі добраахвотнікаў Батальёна імя Кастуся Каліноўскага.

14 красавіка 2023 года разам з пабрацімамі заснаваў і ўзначаліў Фонд Асацыяцыі Беларускіх Ветэранаў.

З мая 2024 года — член Каардынацыйнай рады трэцяга склікання, фракцыя «Еўрапейскі выбар».

Са жніўня 2024 года быў намеснікам кіраўніка Камісіі па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы КР-3.

З верасня 2025 года займаў пасаду віцэ-спікера КР-3.

У маі 2026 года быў пераабраны ў чацвёртае скліканне Каардынацыйнай рады ў складзе фракцыі «Еўрапейскі выбар».

Статут фонду

Афіцыйныя мэты фонду прадстаўлены на польскай мове.

Праекты

Тут вы можаце азнаёміцца з нашымі праектамі, якія знаходзяцца на этапе рэалізацыі. А таксама, калі вам патрэбна дапамога або ў вас ёсць свае прапановы, напішыце нам на пошту belarusveterans@gmail.com.

Партрэты герояў

Партрэты герояў

Творчы праект, які захоўвае гісторыі беларускіх добраахвотнікаў.

Падрабязней
Сем'і герояў

Сем'і герояў

Адрасная падтрымка сем'яў загінулых Герояў і ветэранаў.

Падрабязней
Жыллё для ветэранаў

Жыллё для ветэранаў

Бяспечнае часовае жыллё і дапамога з адаптацыяй.

Падрабязней
Вярніся да жыцця

Вярніся да жыцця

Псіхалагічная дапамога, рэабілітацыя і вяртанне да мірнага жыцця.

Падрабязней
Калядныя падарункі

Калядныя падарункі

Гэта не пра падарункі — гэта магчымасць сказаць сем’ям і дзецям: Мы памятаем. Мы побач. Вы не забытыя.

Падрабязней

Дапамога

Нягледзячы на тое, што вайна яшчэ не скончылася, беларускія добраахвотнікі плячо ў плячо гераічна змагаюцца за свабоду і незалежнасць Украіны. І як бы сумна гэта ні было - яны гінуць. Гінуць, выконваючы баявыя задачы, годна і самааддана змагаючыся з ворагам; гінуць, прыкрываючы сваіх пабрацімаў, ратуючы і эвакуіруючы мірнае насельніцтва. А добраахвотнікі, якія застаюцца жывымі, сутыкаюцца з сур'ёзнымі праблемамі псіхалагічнага характару і не могуць прыстасавацца да рэалій грамадзянскага жыцця.

Ужо цяпер мы можам назіраць такія працэсы ў людзей, якія вяртаюцца, і страшна ўявіць, якога маштабу дасягне гэтая праблема пасля заканчэння вайны. У сувязі з гэтым мы стварылі фонд падтрымкі ветэранаў і просім вас дапамагчы беларускім добраахвотнікам, якія па розных прычынах скончылі службу ва Узброеных Сілах Украіны, а таксама беларускім добраахвотнікам, якія працягваюць службу ў складзе УСУ. Таксама просім дапамагчы іх сем'ям і членам сем'яў загінулых Герояў, якія аддалі жыццё за вызваленне Украіны. У тым ліку просім вас падтрымаць нашы культурныя і гуманітарныя праекты.

Вы можаце падтрымаць каманду або зрабіць перавод на рахунак

Падтрымаць каманду

Партнёры